Фінляндыя закрывае ўсе пераходы на мяжы з Расеяй. ФОТА

Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў на міжнародным пункце пропуску ў Сале на поўначы Фінляндыі. 23 лістапада 2023. Прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа абвінаваціў Крэмль у тым, што менавіта ягоныя дзеяньні справакавалі надзвычайны рост колькасьці асобаў, якія шукаюць прытулку.

Мігрант на памежным пераходзе ў Фінляндыі

Фінскія памежнікі суправаджаюць мігрантаў, якія прыбылі на памежны пункт 27 лістапада 2023. Каля 900 асоб, якія шукаюць прытулку з такіх краін, як Афганістан, Кенія, Марока, Пакістан, Самалі, Сірыя і Емен, перасяклі мяжу Фінляндыі з Расеі ў лістападзе

Інфармацыя пра закрытыя пераходы на мяжы Расеі і Фінляндыі
Большасць мігрантаў - маладыя мужчыны ад 20 да 30 гадоў, але ёсьць і сем'і з жанчынамі і дзецьмі
Начальнік памежнай заставы Кіма Лугелайнен паказвае кантэйнер з канфіскаванымі роварамі, якія выкарытоўвалі мігранты
На мяжы Расеі і Фінляндыя
Рух праз мяжу Расеі і Фінлядныі закрыты
Плот на мяжы Расеі і Фінляндыі