Беларускія праваабаронцы з гэтай нагоды заклікаюць падтрымаць іхную працу і палітычных вязьняў.
«Шчодры аўторак — глябальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасьці ўва ўсім сьвеце і натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць, супрацоўнічаць і сьвяткаваць шчодрасьць», — адзначаюць беларускія праваабаронцы. — Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы сьвет, у якім шчодрасьць ляжыць у аснове грамадзтва, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасьць, магчымасьці і роўнасьць ува ўсім сьвеце».
Сёлета Шчодры аўторак адзначаюць 28 лістапада.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» ўпершыню вырашыў далучыцца да адзначэньня гэтага дня і заклікаў падтрымаць яго шматгадовую дзейнасьць у абарону правоў чалавека ў Беларусі.
Падтрымка патрэбная для
- дапамогі рэпрэсаваным і палітвязьням,
- дакумэнтаваньня фактаў перасьледу і катаваньняў,
- збору, аналізу і распаўсюду інфармацыі пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў краіне і на міжнароднай арэне.
Пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта кіраўнік «Вясны» ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімер Лабковіч, каардынатарка валянтэрскай службы Марфа Рабкова і валянтэр Андрэй Чапюк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перасоўная выстава пра Бяляцкага «Я не баюся, няхай яны баяцца» адкрылася ў Варшаве, нягледзячы на спробы яе сарваць. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 лістапада: Праваабаронцу з Баранавічаў пакінулі за кратамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкага ўганаравалі першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала. ФОТА