Узброеныя сілы Ізраілю пацьвердзілі ізраільскаму выданьню Haaretz, што увечары 27 лістапада ваяўнікі ХАМАС перадалі Чырвонаму Крыжу 11 закладнікаў, якіх цяпер вязуць у Ізраіль.
Раней стала вядома, што гуманітарная паўза ў вайне паміж Ізраілем і групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, будзе працягнутая яшчэ на два дні. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Катару, які ўдзельнічае ў перамовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катар: Паўза ў вайне ХАМАС і Ізраілю будзе працягнутая на два дніПрацяг паўзы дапаможа вызваліць больш грамадзянаў Ізраілю і іншаземцаў, узятых ХАМАС у закладнікі падчас нападаў 7 кастрычніка. Ізраіль у адказ адпускае з турмаў палестынцаў, асуджаных за дачыненьне да тэрарызму. Акрамя таго, паўза дазваляе даставіць у сэктар Газа гуманітарную дапамогу: ежу, ваду, мэдыкамэнты і паліва.
Ізраільскі бок ня раз удакладняў, што ідзецца менавіта аб паўзе, а не аб замірэньні, і пасьля яе заканчэньня Армія абароны Ізраілю адновіць баявыя дзеяньні да поўнага зьнішчэньня ХАМАС у сэктары Газа.