Ігара Брыло зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі — інспэктара ў Віцебскай вобласьці «ў сувязі з ўчыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе».
Адпаведны ўказ № 374 Лукашэнка падпісаў 27 лістапада, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на ягоную прэс-службу.
На мінулым тыдні выданьне «Наша Ніва» пісала, што Брыло апынуўся ў СІЗА КДБ у справе аб карупцыі ў малочнай вытворчасьці. Гэтую інфармацыю афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паводле такой схемы многія працуюць». Чаму прыйшлі да кіраўнікоў малочных заводаў і што з малочным рынкам