Дзень у гісторыі
1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян.
1812 — бітва на Беразіне падчас расейска-францускай вайны.
1918 — Рада БНР выдае сваю апошнюю Грамату да беларускага народу.
1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі. Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.
1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР у ходзе Другой усясьветнай вайны. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай Тройкі», на якой абмяркоўваліся супольныя ваенныя дзеяньні і пляны пасьля іх сканчэньня.
1991 — Паўднёвая Асэтыя абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі.
1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.
2018 — Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
У гэты дзень нарадзіліся
1757 — Уільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.
1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.
1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.
1892 — Павал Аляксюк, палітык, сябра Рады БНР.
1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак.
1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.
1936 — Марыя Захарэвіч, актрыса тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі.
1944 — Рыгор Сарока, дырэктар Маладачанскай музычнай вучэльні, кіраўнік аркестру.
1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.
1971 — Павал Шарамет, журналіст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем гадоў таму загінуў журналіст Павал Шарамет. Радыё Свабода падрыхтавала дакумэнтальны фільм пра яго. ВІДЭА
У памяці
1937 — Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, пэдагог, журналіст (расстраляны).
1999 — Яўген Шыпіла, беларускі актор.
2012 — Алег Сурскі, беларускі дызайнэр, мастак і мастацтвазнаўца.