Палітвязьня Сяргея Трацюка перавялі на турэмны рэжым. Заўтра ён адзначыць Дзень народзінаў, піша берасьцейская «Вясна».
Сяргей — жыхар Берасьця, да зьняволеньня працаваў токарам, мае непаўналетнюю дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках») за акцыю пратэсту ў Берасьце ў жніўні 2020 года.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Берасьця Сяргею прызначылі 4 гады калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калёніі № 22.
У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд аб замене Трацюку рэжыму ўтрыманьня. Па рашэньні судзьдзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэньня тэрміну.
28 лістапада Сяргею споўніцца 39 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Сяргей Спарыш прачытаў «Замак» Кафкі ў арыгінале