Ва Ўкраіне ад рэзкага пагаршэньня надвор’я, якое выклікалі моцны мокры сьнег і дождж, без электрычнасьці засталося больш за 2 тысячы населеных пунктаў у 16 абласьцях.
Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, у большасьці гэтых гарадоў і вёсак перакрыты дарожны рух.
У Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі паведамілі, што моцны вецер разарваў найбольшы дзяржаўны сьцяг — яго прыспусьцілі перад пагаршэньнем надвор’я, але гэта не дапамагло ўратаваць палотнішча. Цяпер яго ўжо здымаюць цалкам, а новы паднімуць пасьля паляпшэньня надвор’я.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне паведамлялі, што з прычыны моцнага сьнегападу на мяжы з Малдовай спынялася праца двух пунктаў пропуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад непагадзі ва Ўкраіне засталося без электрычнасьці каля 400 населеных пунктаў у 10 абласьцях, — Зяленскі
Паводле Ўкраінскага гідрамэтцэнтру, умовы надвор’я рэзка пагоршыліся 26 лістапада, пачынаючы з Адэскай вобласьці. Складаныя ўмовы пратрымаюцца два дні.