Празь непагадзь адсутнічае электразабесьпячэньне каля 400 населеных пунктаў у дзесяці абласьцях Украіны, паведаміў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
«У самыя кароткія тэрміны нашы энэргетыкі адновяць электразабесьпячэньне ўсіх гарадоў і вёсак, дзе яно цяпер часова адключанае празь непагадзь», — сказаў Зяленскі ў сваім відэазвароце.