У Газу прывезьлі ваду, харчаваньне і мэдыкамэнты. У шпіталь «Аль-Шыфа», у раёне якога ў апошнія дні ішлі жорсткія баі, дастаўлены 11 машын хуткай дапамогі, тры аўтобусы і спэцыяльная грузавая плятформа для эвакуацыі.
Яшчэ 200 грузавікоў з дапамогай былі накіраваныя з ізраільскай вёскі Ніцана. Большасьць з ь іх прыбылі ў пункт прызначэньня ўвечары ў суботу, 25 лістапада.
З 24 лістапада ў сэктары Газа дзейнічае чатырохдзённае спыненьне агню. За гэты час групоўка ХАМАС павінна перадаць Ізраілю 50 жанчын і дзяцей з закладнікаў, захопленых 7 кастрычніка. Ізраіль мае вызваліць са сваіх турмаў 150 зьняволеных — жанчын і падлеткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас замірэньня з Ізраілем ХАМАС вызваліў другую групу закладнікаў24 і 25 лістапада ХАМАС вызваліў агулам 26 закладнікаў-ізраільцян (па 13 чалавек кожны дзень) і 15 замежнікаў, большасьць з якіх грамадзяне Тайлянду.
26 лістапада чакаецца чарговы абмен закладнікаў на заняволеных. Паводле папярэдніх зьвестак, прадстаўнікі ХАМАС перадалі Ізраілю сьпіс з 13 ізраільцян і семярых замежнікаў.