Менскае «Дынама» выйграла чэмпіянат Беларусі ў футболе

Фота з афіцыйнага сайту менскага «Дынама»

Апошні раз каманда дасягала гэтага 19 гадоў таму.

Менскае «Дынама» выгуляла чэмпіянат Беларусі ў футболе. Гэта стала вядома пасьля сёньняшняй гульні каманды ў 29-м туры найвышэйшай лігі.

Абгуляўшы «Белшыну» на выезьдзе зь лікам 4:0, дынамаўцы сталі недасяжныя для іншых і заяваявалі залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі.

Горадзенскі «Нёман» заваёўвае срэбраныя мэдалі. На бронзу прэтэндуюць жодзінскае «Тарпеда-БЕЛАЗ», «Іслач» (Менская вобласць) і барысаўскі БАТЭ, піша сайт «Люстэрка» .

Апошні тур чэмпіянату пройдзе 2 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прапанавалі ўключыць беларускія футбольныя клюбы ў расейскі чэмпіянат
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Менск быў горадам вялікага футболу