Амаль усе прафэсіі ў ЗША, ад кіроўцы грузавіка да выхавацеля дзяцей і распрацоўніка праграмнага забесьпячэньня, уключаюць працоўныя дзеяньні, якія могуць быць выкананыя ці, прынамсі, дапоўненыя генэратыўным штучным інтэлектам (ШІ), піша «Голас Амэрыкі».
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным парталам для пошуку працы Indeed.com.
Генэратыўны ШІ здольны генэраваць высакаякасны кантэнт на аснове ўступных дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для яго навучаньня.
«ШІ, хутчэй за ўсё, закране ўсе сфэры дзейнасьці ў той ці іншай ступені», — заявіў эканаміст Indeed.com Коры Сталь.
У дакладзе гаворыцца, што пад найбольшай рызыкай знаходзіцца амаль кожная пятая (19,7%) прафэсія, у тым ліку ў інфармацыйных тэхналёгіях, матэматыцы і інфармацыйным дызайне. Гэта зьвязана з тым, што ня менш за 80% працоўных дзеяньняў для іх могуць даволі добра выконвацца генэратыўным ШІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь перадусім, трасянка і рэцэпт дранікаў зь «верагодкай». ChatGPT адказаў на гарачыя беларускія пытаньніДасьледнікі Indeed.com прааналізавалі больш за 55 мільёнаў аб’яў аб вакансіях і выявілі, што генэратыўны ШІ можа выконваць ад 50% да амаль 80% працоўных дзеяньняў у амаль палове (45,7%) з гэтых вакансій.
Менш за ўсё ШІ паўплывае на прафэсіі, якія патрабуюць ручной працы і асабістых кантактаў, гаворыцца ў дакладзе. Да іх, напрыклад, адносяцца мэдычныя сёстры і вэтэрынары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад звальненьнем гендырэктара OpenAI дасьледчыкі папярэдзілі раду дырэктараў пра «адкрыцьцё, якое можа пагражаць чалавецтву», — Reuters