Савет Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК) падоўжыў да 31 сьнежня 2025 году дзеяньне тарыфнай ільготы ў выглядзе вызваленьня ад аплаты мыта пры ўвозе ў краіны Эўразійскага эканамічнага саюзу электрамабіляў.
Бяз мыта электрамабілі могуць увозіць толькі грамадзяне Армэніі, Беларусі, Казахстану і Кіргізстану. Пры гэтым не дазваляецца перадача права на ўласнасьць і карыстаньне электрамабілямі грамадзянам Расеі.
«Падаўжэньне тэрмінаў тарыфнай ільготы ў комплексе зь іншымі мерамі, накіраванымі на стымуляваньне попыту на электрамабілі, іх вытворчасьць і разьвіцьцё сеткі зарадных станцый, будзе спрыяць шырокаму распаўсюду такіх транспартных сродкаў», — сказаў міністар па гандлі ЭЭК Андрэй Сьляпнёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ўрад абвясьціў новыя стымулы для пакупнікоў электрамабіляў
Дазвол на бязмытны ўвоз электрамабіляў на тэрыторыю краіны ЭАЭС дзейнічае з 2009 году. Сёлета, 31 сьнежня, гэтае рашэньне страчвала юрыдычную моц.