«Ідэя адзінай, моцнай, дэмакратычнай, эўрапейскай, свабоднай Грузіі была рухальнай сілай „Рэвалюцыі ружаў“ і яе лідэра Саакашвілі, — заявіла прысутным лідэрка партыі „Адзіны нацыянальны рух“ Ціна Бакучава. — Жахлівай несправядлівасьці турэмнага зьняволеньня Саакашвілі павінен быць пакладзены канец».
«„Рэвалюцыя ружаў“ назаўжды зьмяніла гісторыю Грузіі, нанесла яе на карту сьвету, — напісаў Саакашвілі ў сваім Facebook. — Наша рэвалюцыя заклала аснову для дэмантажу постсавецкай расейскай сыстэмы і зрабіла Грузію прыкладам для перайманьня для ўсяго сьвету».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заклікаў грузінскія улады перадаць Саакашвілі Ўкраіне. Амбасадару Грузіі прапануюць пакінуць Украіну «для кансультацый»Міхаіл Саакашвілі ўзначаліў бяскроўную «Рэвалюцыю ружаў» у 2003 годзе і кіраваў краінай на працягу дзевяці гадоў, перш чым быў вымушаны адправіцца ў выгнаньне.
Рэвалюцыя, падчас якой дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы супраць фальсыфікацый на выбарах і карупцыі, зьмяніла Грузію і дазволіла правесьці маштабныя палітычныя і эканамічныя рэформы, якія дапамаглі больш як у тры разы павялічыць ВУП на душу насельніцтва.
«Рэвалюцыя ружаў» таксама аказала больш шырокі ўплыў на постсавецкія краіны, такія як Украіна, дзе карумпаваныя эліты таксама былі зрынутыя падчас «Аранжавай рэвалюцыі» ўжо ў наступным, 2004 годзе.
«Каляровыя рэвалюцыі» ў Грузіі, Украіне і Крігізстане прывялі да канфрантацыі з Крамлём, які ўспрымае народныя паўстаньні як пагрозу свайму ўплыву ў постсавецкім рэгіёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Грузіі ня змог накіраваць у адстаўку прэзыдэнтку ЗурабішвіліАпанэнты Саакашвілі ўнутры Грузіі называлі ягонае кіраваньне аўтарытарным. Пасьля вяртаньня ў Грузію ў 2021 годзе экс-прэзыдэнта арыштавалі праз абвінавачаньне ў злоўжываньні ўладай, якое, на думку праваабарончых арганізацый, было палітычна матываваным.
Сёньня 55-гадовы Міхаіл Саакашвілі абвінавачвае пэнітэнцыярную сыстэму ў жорсткім абыходжаньні, дактары выказваюць сур’ёзныя асьцярогі наконт стану яго здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба дзяржаўнай бясьпекі Грузіі заявіла, што паплечнікі Саакашвілі, якія ваююць на баку Ўкраіны, нібыта рыхтуюць захоп улады