«Выяўлена 1234 парушэньні, канфіскавана 185 аўтамабіляў (у тым ліку 109 мікрааўтобусаў, 75 легкавых машын і адзін аўтобус)», — расказалі ў Мінтрансе.
У ведамстве адзначаюць, што праверкі праводзяць цяпер рэгулярна «з мэтай гарантаваньня бясьпекі пасажырскіх перавозак», у тым ліку практыкуюць «новыя мэтады кантролю — кантрольная закупка і адабраньне транспартных сродкаў у нядобрасумленных перавозчыкаў».
Як раней тлумачылі ў Мінтрансе, падчас рэйдаў інспэктары правяраюць у маршрутчыкаў наяўнасьць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, дакумэнтаў, якія дазваляюць ажыцьцяўляць паслугі перавозкі пасажыраў, захаваньне хуткаснага рэжыму, наяўнасьць білетаў ва ўсіх пасажыраў, выяўляюць факты павелічэньня колькасьці пасадачных месцаў, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля, і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выхаваўчая мера»: у Менску канфіскавалі маршруткі ў шэрагу нелегальных перавозчыкаў- Узмоцненыя праверкі ў сфэры аўтаперавозак у Беларусі пачаліся пасьля ДТЗ з удзелам маршруткі пад Смалявічамі 20 лютага 2023 году, у якім загінулі 13 чалавек. З красавіка Транспартная інспэкцыя пачала больш актыўна прымяняць часовае адбіраньне транспарту.
- Пасьля шэрагу праверак на пачатку сакавіка Юры Касьцюк заявіў, што пакуль павысіць узровень бясьпекі пасажырскіх перавозак спрабуюць з дапамогай прафіляктычных рэйдаў і штрафаў, але з улікам цяжкасьці ўчыненьня парушэньняў могуць нават адабраць аўтамабіль, бо «ня ўсе рэагуюць на штрафы».
- 14 красавіка прадстаўнік Мінтрансу паведаміў пра першы выпадак канфіскацыі маршруткі за ажыцьцяўленьне незаконнай дзейнасьці па перавозцы пасажыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі анансаваў рэформу ў таксі: дыспэтчараў прымусяць знаходзіцца ў Беларусі і перадаваць інфармацыю сілавікам
Цяпер рыхтуецца да прыняцьця праект указу аб аўтамабільных перавозках пасажыраў, які можа істотна зьмяніць рынак таксі і маршрутак у Беларусі. Сярод іншага, згодна з указам
- створаць дзяржаўны рэестар перавозак пасажыраў,
- перавозчыкаў і дыспэтчараў змусяць даваць дзяржаўным органам доступ да інфармацыі аб выкананых заказах,
- дыспэтчараў прымусяць адкрыць юрыдычную асобу ў Беларусі і разьмясьціць сэрвэры ўнутры краіны.
- у кожным аўтамабілі ўсталююць камэры відэаназіраньня.