ФБР расьсьледуе выбух аўтамабіля на мяжы ЗША і Канады

Рэшткі аўтамабіля, які выбухнуў каля памежнага пункта на мяжы Канады і ЗША

22 лістапада на Вясёлкавым мосьце праз вадаспад Ніягара ўзарваўся аўтамабіль, у выніку чаго загінулі два чалавекі, раненьні атрымаў памежнік, паведамляе тэлеканал Fox News.

Паводле крыніц тэлеканалу, ФБР разглядае вэрсію тэракту.

Паводле зьвестак праваахоўнікаў, выбухоўка магла знаходзіцца ў адной з валізак, якая была ў аўтамабілі. Машына, як удакладняе тэлеканал ABC News, рухалася з Канады ў ЗША і ўзарвалася паблізу будынка памежнага пункту пропуску.

У цяперашні час паліцыя перакрыла ўсе масты празь Ніягару, урадавыя будынкі эвакуяваныя, адзначае Fox News. Крыніцы тэлеканала паведамляюць, што паліцыя і ФБР шукаюць другі аўтамабіль, які можа быць зьвязаны з выбухам на мосьце на мяжы ЗША і Канады.

Мясцовы інфармацыйны рэсурс WIVB паведаміў, з прычыны інцыдэнту ў КПП зачыненыя ўсе чатыры міжнародныя памежныя пераходы ў заходняй частцы штата Нью-Ёрк, піша «Голас Амэрыкі». Агенцтва Reuters не змагло неадкладна пацьвердзіць гэтае паведамленьне.