Сэрвіс у першую чаргу забясьпечвае зручнасьць у аплаце замежным гасьцям, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама беларусам, якія працуюць за мяжой, паведаміў сайт «Парытэтбанку».
У сэрвісе даступныя разьлікі за камунальныя плацяжы, інтэрнэт і мабільную сувязь з любога пункту сьвету з картак VISA, Mastercard, «Мір». Акрамя таго, з замежных картак магчымая аплата падаткаў, дзяржаўнага мыта, штрафаў і іншых паслуг, за выключэньнем фінансавых, а таксама плацяжоў на карысьць онлайн-казіно і букмэкерскіх кантор.
Для аплаты неабходна зайсьці на старонку сэрвісу на сайце paritetbank.by, выбраць від плацяжу, запоўніць неабходную інфармацыю і націснуць кнопку «Аплаціць». Камісія складае 5% ад кожнай апэрацыі. Для зручнасьці ў будучыні ёсьць магчымасьць захаваць зьвесткі плацяжу.
Сума ў АРІП выстаўляецца ў беларускіх рублях, разам з тым аплата можа рабіцца з картак у любой валюце паводле курсу банку-эмітэнту карткі. Максымальная сума плацяжу вызначаецца пастаўшчыком паслугі, але яна ня можа быць большай за 36 900 беларускіх рублёў за адзін дзень.
Што такое АРІП
Сыстэма «Разьлік» — аўтаматызаваная інфармацыйная сьстэма адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэньня прыёму плацяжоў ад фізычных і юрыдычных асоб. У сталую эксплюатацыю сыстэма «Разьлік» увяли ў 2008 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замежным банкам дадуць доступ да сыстэмы АРІП, каб беларусы за мяжой маглі аплочваць камуналку і штрафы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налета тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі падвысяць двойчы