Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе са спэцыяльным прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыком і палітолягам, рэдактарам «Беларускага штогодніка» Вадзімам Мажэйкам.
Шлык: Няма амаль ніводнай краіны, дзе выбары не праводзяцца. Нават у краінах, дзе ёсьць велізарныя праблемы з дэмакратыяй, дзе дзяржаўны лад можна ахарактарызаваць як дыктатура ці таталітарызм, — нават там выбары праводзяцца. Напрыклад, у Паўночнай Карэі ці ў СССР. Мог быць адзін кандыдат, але тое, што называлася выбарамі, праводзілася. Магчыма, рэжыму не хацелася б праводзіць гэтыя выбары, бо гэта рызыкі і няўпэўненасьць, як адрэагуе грамадзтва, ці прыйдуць увогуле людзі, але не праводзіць іх нельга.
Цалкам гутарку глядзіце ў відэафармаце.
Мажэйка: Чым адрозьніваюцца выбары ў дыктатуры ад выбараў у дэмакратыі? У дэмакратыі невядома, які будзе вынік, але вядома, як усё будзе праходзіць. У дыктатуры наадварот: вынік вядомы, але як усё пройдзе — невядома. Такія выбары праводзяцца для трох суб’ектаў: унутраная аўдыторыя, зьнешняя аўдыторыя і бюракратыя. Выбары ў такіх сыстэмах — сымбалічны элемэнт, а сымбалі ў палітыцы шмат што значаць.
- У дзяржаўным бюджэце на 2024 год на выбары прадугледжаныя выдаткі ў памеры каля 34 мільёнаў рублёў. У бюджэце на бягучы 2023 год на падрыхтоўку да выбараў было выдзелена больш як 4,5 мільёна рублёў.
- У 2018 годзе на выбары ў мясцовыя Саветы было выдзелена 19,2 мільёна рублёў, у 2019 годзе на правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў — 22,7 мільёна рублёў.