Палітзьняволены Павал Вінаградаў паўгода знаходзіўся у ШЫЗА. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Сьвятлана ў Facebook.
«Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШЫЗА, з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу). Сьвядомасьць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШЫЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не пякуць бульбу, тут пякуць людзей».
Паўла затрымалі 22 сьнежня 2021 года ў прыватным доме ў Бярэзані. Палітвязьня абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці» ), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: «Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Што вядома пра анархіста Дзядка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ігара Аліневіча зноў 20 дзён трымалі ў ШЫЗА, Вікторыю Кульшу зьмясьцілі ў ПКТ