Міністар абароны ЗША прыехаў у Кіеў зь візытам за два дні да сустрэчы ў фармаце «Рамштайн»

Міністар абароны ЗША Лойд Остын, архіўнае фота

Наступнае пасяджэньне кантактнай групы ў пытаньнях абароны Ўкраіны (фармат «Рамштайн») адбудзецца ў фармаце відэаканфэрэнцыі. Папярэдняя сустрэча ў гэтым фармаце адбылася ў верасьні.

Міністар абароны ЗША Лойд Остын прыехаў ва ўкраінскую сталіцу зь неабвешчаным раней візытам.

«Я толькі што прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з украінскімі лідэрамі. Сёньня я тут, каб перадаць важнае паведамленьне — Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за свабоду супраць агрэсіі Расеі, як цяпер, так і ў будучыні», — напісаў Лойд Остын на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х (раней Twitter).

Напярэдадні Лойд Остын правёў тэлефонную размову зь міністрам абароны Ўкраіны Рустэмам Умеравым.

Наступнае пасяджэньне кантактнай групы ў пытаньнях абароны Ўкраіны (фармат «Рамштайн») адбудзецца ў фармаце відэаканфэрэнцыі «Рамштайн». Папярэдняя сустрэча ў гэтым фармаце адбылася ў верасьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі нечакана прыехаў на пасяджэньне групы «Рамштайн» і нагадаў, адкуль Расея пачала вайну супраць Украіны