Пра гэта былы камандуючы кааліцыямі на чале з ЗША ў Іраку і Аўганістане заявіў на мерапрыемстве, арганізаваным Atlantic Council 17 лістапада ў Вашынгтоне.
«Мы і астатні сьвет працягваем спрабаваць засяродзіцца на Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, але нас адцягваюць Блізкі Усход, або Эўропа, або іншыя выклікі ў іншым месцы», — цытуе былога дырэктара ЦРУ Дэйвіда Пэтрэўса Голас Амэрыкі.
Паводле яго слоў, галоўныя намаганьні ўрада ЗША і саюзьнікаў і партнэраў па ўсім сьвеце — гэта стрымліваньне, таму што наступствы такога канфлікту «былі б сапраўды катастрафічнымі для ўсяго сьвету».
Спасылаючыся на непасрэдныя пагрозы, зьвязаныя з «брутальным, несправакаваным уварваньнем Расеі ва Украіну», генэрал кажа, што рэакцыя ЗША была «даволі ўражлівай», хоць ён лічыць, што некаторыя рашэньні ЗША і NATO маглі быць прынятыя раней.
«Рэакцыя Захаду на гэта была сапраўды вельмі значная, я думаю, напэўна, значна больш значная, чым меркаваў Уладзімір Пуцін. І гэта ўрок, таму што мы, верагодна, рабілі дзеяньні ў мінулым, якія прымусілі яго паверыць, што, магчыма, мы не зьбіраемся рэагаваць гэтак істотна, як зрабілі», — сказаў генэрал у адстаўцы.
Другі канфлікт, які адцягвае ўвагу ЗША, паводле яго слоў, — гэта канфлікт, які разгортваецца на Блізкім Усходзе пасьля «варварскага, жудаснага, невымоўнага нападу» на Ізраіль з боку групоўкі «ХАМАС», якая прызнана Злучанымі Штатамі і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй.
«Газа і ХАМАС паказваюць, што іх варта разглядаць як Ісламскую дзяржаву, калі хочаце, хоць і зь некаторым палестынскім нацыяналізмам, які далучаецца да гэтага. Іншымі словамі, гэта арганізацыя, якая зьяўляецца экстрэмісцкай ісламісцкай арганізацыяй, тэрарыстычнай арміяй, якая павінна быць зьнішчана, і якую нельга стрымаць, зь якой нельга мірыцца», — сказаў былы камандуючы кааліцыйнымі сіламі на чале з ЗША ў Іраку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вайна ва Ўкраіне — гэта велізарны правал. Як і вайна ў Ізраілі», — брытанскі аналітык Эдвард ЛукасПаводле яго слоў, за экстрэмісцкімі групоўкамі ў іншых краінах сьвету неабходна «пастаянна сачыць і ціснуць». На яго думку, у гэтым і заключаецца ўрок сыходу ЗША з Ірака: «Ісламская дзяржава, разгромленая падчас усплёску Аль-Каіды ў Іраку, змагла аднавіцца і заснаваць першы ў гісторыі халіфат у Іраку і на паўночным усходзе Сірыі».
Таму, паводле Пэтрэўса, Ізраіль ня зможа так хутка пакінуць сэктар Газа пасьля зьнішчэньня ХАМАСу — яму давядзецца ў той ці іншай форме захаваць там сваю прысутнасьць, каб не дапусьціць адраджэньня арганізацыі, якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыі ў ЗША і многіх іншых краінах.
Размова ў Atlantic Council была прысьвечана выхаду кнігі, якую генэрал Пэтрэўс напісаў у суаўтарстве з гісторыкам Эндру Робэртсам — «Канфлікт: эвалюцыя вайны ад 1945 да Ўкраіны». У ім Пэтрэўс таксама кажа пра яшчэ адзін урок — вывад войскаў ЗША з Аўганістана, які, на думку генэрала ў адстаўцы, спарадзіў у прэзыдэнта Пуціна ілжывыя чаканьні адносна дзеяньняў ЗША ў кантэксце нападу Расеі на Ўкраіну.
Пэтрэўс лічыць уварваньне Пуціна ва Ўкраіну «катастрафічным». Ён адзначае, што гэтая вайна зараз дасягае кульмінацыі, хоць кажа, што гэтая вайна зьяўляецца «яшчэ адным прыкладам трагічных вынікаў, калі лідэры адмаўляюцца вучыцца на гісторыі».
Пэтрэўс не бярэцца прагназаваць, чым скончыцца вайна, бо кажа, што шмат залежыць ад таго, ці атрымае ўкраінскі галоўнакамандуючы генэрал Валеры Залужны тую зброю, якую ён просіць у саюзьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя экспэрты ЗША: «Праўдападобна, украінцы прабілі першую лінію расейскіх мінных палёў і ўмацаваньняў»