З 4337 людзей, узятых у палон Расеяй, 3574 чалавекі — вайскоўцы, яшчэ 763 чалавекі — цывільныя асобы, удакладнілі ў камісіі.
У Мінрэінтэграцыі Ўкраіны таксама адзначылі, што названая колькасьць палонных украінцаў не адлюстроўвае фактычнай колькасьці людзей, якія знаходзяцца ў расейскім палоне, бо міністэрства мае зьвесткі толькі пра тых людзей, чые дадзеныя падалі сваякі палоннага.
Апошні абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбыўся на пачатку жніўня 2023 году. Тады дадому вярнуліся 22 украінскія вайскоўцы. З таго часу працэс абмену ваеннапалоннымі прыпыніўся.
Раней паведамлялі, што ў расейскім палоне могуць знаходзіцца больш за 10 тысяч мірных украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палонныя найміты зь Беларусі, якія ваявалі за Расею, просяць абмяняць іх на палонных каліноўцаў ці палітвязьняў