Менскай школе надалі імя першага камандзіра АМАПу

Адкрыцьцё шыльды Ўладзімеру Арцёмаву на школе № 72 у Менску. Справа Дзьмітры Балаба

На цырымонію адкрыцьця шыльды ў гонар амапаўца прыйшлі прадстаўнікі самога падразьдзелу і «патрыятычных» клюбаў.

Менскую школу № 72, што ў Партызанскім раёне, перайменавалі ў гонар першага камандзіра АМАП Уладзімера Арцёмава. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міліцыі.

Цяпер на школе вісіць мэмарыяльная шыльда зь ягоным імем.

На цырымоніі яе адкрыцьця слова ўзяў камандзір АМАПу Дзьмітры Балаба.

На падзеі прысутнічалі ўдава і сын Арцёмава. Адкрыцьцё памятнай дошкі праводзілі разам з навучэнцамі вайскова-патрыятычных клюбаў «Арляняты. Спадкаемцы Перамогі» і «Аскер», дзейнымі супрацоўнікамі АМАП і вэтэранамі гэтага падразьдзелу міліцыі.

Акрамя таго, на цырымоніі адбыліся паказальныя выступы байцоў АМАПу, сваё дабраслаўленьне даў сьвятар РПЦ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча выдала эўрапейскі ордэр на арышт начальніка турмы на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Балаба прызнаў Лукашэнку «паўнавартасным байцом АМАПу» і ўручыў яму чорны бэрэт. ФОТА