«Апэрацыя працягваецца і праводзіцца дакладна, выбарачна, але вельмі і вельмі рашуча», — сказаў міністар абароны Ізраіля Ёаў Галант.
Галант падкрэсьліў, што ізраільскія вайскоўцы выявілі «важныя знаходкі» пры аглядзе лякарні «Аль-Шыфа», але не ўдакладніў, пра што ідзе гаворка.
Раней ЦАХАЛ апублікавала відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, паказаны разьмешчаны на тэрыторыі лякарні ўваход у тунэль, які выкарыстоўваўся джыгадыстамі. Паведамлялася таксама аб знойдзенай у «Аль-Шыфе» зброі і боепрыпасах.
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS заявіў аб наяўнасьці «сурʼёзных падстаў» меркаваць, што на тэрыторыі лякарні «Аль-Шыфа» раней знаходзілася частка закладнікаў, якіх выкрала палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.
«Гэта адна з прычын, чаму мы зайшлі на тэрыторыю лякарні», — падкрэсьліў Нэтаньягу.
Па словах Нэтаньягу, калі ізраільскія вайскоўцы прыбылі ў сераду ў лякарню, закладнікаў там ужо не было. Ён таксама дадаў, што ва ўраду Ізраіля ёсьць выведдадзеныя аб закладніках, але чым менш ён будзе пра гэта гаварыць, тым лепш.
Ахвярамі нападу ХАМАС на поўдзень Ізраіля сталі 1200 чалавек. У закладніках у Газе знаходзяцца каля 240, уключаючы некалькі дзясяткаў дзяцей.
Ізраільскія ўлады і ХАМАС, па дадзеных СМІ, вядуць перамовы аб абмене захопленых у Ізраілі людзей, але падрабязнасьці імавернага абмену невядомыя.
Армія абароны Ізраіля ў адказ на напад джыгадыстаў 7 кастрычніка праводзіць апэрацыю ў сэктары Газа. Ізраільскіх вайскоўцаў абвінавачваюць у жорсткасьці да мірнага насельніцтва. Па дадзеных падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, у выніку ізраільскіх нападаў загінулі больш за 11 тысяч палестынцаў, зь якіх большасьць жанчыны і дзеці. Незалежнага пацьверджаньня гэтым зьвесткам няма.
Біньямін Нэтаньягу ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу заявіў, што Ізраіль робіць усё магчымае, каб мінімізаваць колькасьць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва сэктара Газа, але беспасьпяхова, галоўным чынам з прычыны дзеяньняў ХАМАС.
«Мы робім усё, каб адвесьці пагрозу ад цывільных, але ХАМАС робіць усё, каб пакінуць іх пад ударам», — сказаў Нэтаньягу ў інтэрвію тэлеканалу CBS News.У ЦАХАЛ сьцьвярджаюць, што баевікі ХАМАС прыкрываюцца мірным насельніцтвам як жывым шчытом.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанёс авіяўдар па рэзыдэнцыі кіраўніка палітбюро ХАМАСуВайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае
- 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетнага ўдару з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
- Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
- Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
- ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
- Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
- Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
- 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
- Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
- Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
- Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
- Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
- 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
- За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
- 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.
«Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.
«Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША. - Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
- 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
- 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
- 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.