Паводле інфармацыі MotolkoHelp, на рэйсе «Белавія» з Каіра ў Менск ляцелі 44 чалавекі, але толькі 25 зь іх былі уцекачамі.
Усе астатнія — «прапагандысты, невядомы мужчына ў балаклаве, мэдыкі і псыхолягі з атраду МНС «Зубр».
«Каля 18 чалавек, якія выбраліся з Газы ў Эгіпет, не захацелі вяртацца ў Беларусь. А зараз з эвакуацыі пакінутых прапаганда робіць паказуху. І вось яшчэ адзін інсайд: каб зьняць выхад з самалёта, у эвакуяваных правялі пашпартны кантроль не ў агульным парадку ў будынку аэрапорта, а проста ў самалёце», — гаворыцца ў паведмленьні тэлеграм-канала Motolko.help.
Раней МЗС паведамляў, што сэктар Газы праз пункт пропуску «Рафах» 15 лістапада пакінулі 43 грамадзяніны Беларусі і іх сямейнікі. На наступныдзень дзеля іх эвакуацыі вылецеў самалёт Belavia.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Belavia зробіць эвакуацыйны рэйс з Ізраілю для грамадзян Беларусі. Квіток будзе каштаваць больш за 500 даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На эгіпецкім курорце адмовіліся запраўляць самалёты «Белавія» — рэйсы туды спыняюць празь месяц пасьля пачатку