Пра гэта інфармуе Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз. Паводле ведамства, сьлядоў ад агнястрэльнай зброі на парэштках ня знойдзена.
Знаходку зрабілі парафіяне Сьвята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Бухавічы Кобрынскага раёну. Людзі дапамагалі ў раскопваць земляную падлогу ў лёхах царквы. Пра знаходку паведамілі ў міліцыю.

Экспэртыза ўстанавіла, што касьцявыя парэшткі належаць ня менш як 20 людзям рознага ўзросту, сярод якіх 13 дзяцей. Пры іх дасьледаваньні якіх-небудзь пашкоджаньняў, характэрных для прымяненьня агнястрэльнай зброі, ня выяўлена. Даўнасьць пахаваньня — больш за 80 гадоў.
Гэта ня першая падобная знаходка на тэрыторыі гэтай царквы: летась пры правядзеньні рамонтных работ таксама былі знойдзены касьцявыя парэшткі, якія ляжалі ў зямлі разам з будаўнічым сьмецьцем.
- У жніўні 2023 году ў Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі будаваць новую кацельню. Але неўзаюаве работы давялося прыпыніць, бо сярод раскопак будаўнікі пачалі знаходзіць людзкія парэшткі — усяго больш як 100 чалавек. Праверка паказала, што раней на гэтым месцы былі могілкі пры хрысьціянскім храме.