Фэмінісцкую фракцыю ў Каардынацыйнай радзе стварылі 10 сузаснавальніц. Аб’яднаньне, як інфармуе reform.by, працуе паводле прынцыпу разьмеркаванай роўнасьці.
«На сёньня фэмінісцкая фракцыя — гэта адзінае палітычнае прадстаўніцтва ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл, якое ставіць сваёй мэтай абарону і дасягненьне ў Беларусі ў будучыні гендэрнай роўнасьці. У гэтым сэнсе ня толькі наша фракцыя, але і Каардынацыйная рада ў цэлым зьяўляюцца такімі ролевымі мадэлямі ўнутры дэмакратычнай супольнасьці, якія трансьлююць гэтыя пытаньні і іх каштоўнасьць для беларускага грамадзтва», — сказала адна з сузаснавальніц Юлія Міцкевіч.
У плянах фракцыі, як піша reform.by, — «правядзеньне гендэрнага аўдыту ўнутраных дакумэнтаў Каардынацыйнай рады, стварэньне этычнага кодэксу (гендэрнай канстытуцыі), стварэньне маніфэсту бачаньня фэмінісцкай і квірнай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое добразычлівы сэксізм і віктымблэймінг. Вялікая размова зь Вікай Біран пра мову варожасьці ў дачыненьні жанчын ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітвязынка», «Бачная», «Яе экспэртыза». Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты 2022 году