Раней Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак.
Затрыманы 9 лістапада праваабаронца Аляксандар Вайцешык абвясьціў галадоўку, паведамляе «Белсат».
На наступны дзень судзьдзя Іна Паўлоўская асудзіла Аляксандра на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але, паводле баранавіцкага актывіста Юрыя Казакевіча, такое пакараньне могуць паўтарыць яшчэ два разы.
Вядома, што Вайцешыка затрымалі каля пад’езда ягонага дому сілавым мэтадам. Падчас вобшуку забралі ноўтбук і тэлефон. Па рашэньні суду гэтыя тэхнічныя прылады канфіскавалі.
Агулам 9 лістапада ў Баранавічах затрымалі ня менш за 10 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 лістапада: маці дваіх дзяцей прысудзілі 3 гады калёніі, праваабаронцу Вайцешыку — арышт на 15 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 лістапада: мужа палітзьняволенай у Гомлі затрымалі адразу пасьля спатканьня з жонкай