У Аб’яднаным пераходным кабінэце паведамілі, што неўзабаве ў сталіцы Латвіі зьявіцца сквэр імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
«Ініцыятарамі зьмен назвы сквэру выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў», — паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.
Новую назву ўжо ўхваліў Камітэт па разьвіцьці горада Рыгі.
«Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе — месца, дзе яны змогуць зьбірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дадамо яго на мапу беларускіх гісторыка-культурных мясьцін. Спадзяюся, што эстафэту ў ініцыяваньні зьмен назваў вуліц гораду прымуць і іншыя беларускія дыяспары», — пракамэнтавала рашэньне гарадзкіх уладаў Рыгі прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліна Коўшык.
Сквэр знаходзіцца ў цэнтры Рыгі на вуліцы Лачплеша.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб вывучаць у школе беларускую мову — дастаткова 7 дзяцей. Як суседнія краіны спрыяюць беларускай мове