Ужо сёньня: народзіны Эміліі Плятэр, дзень памяці Цімоха Вострыкава

Эмілія Плятэр

Падзеі 13 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

1655 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі здабыла перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасьця.

1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная служба паміж Лёнданам і Парыжам.

1851 — уведзена ў эксплюатацыю чыгунка паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.

2015 — адбылася сэрыя тэрарыстычных атак у Парыжы.

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Эмілія Плятэр, беларуская фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў.

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны.

1850 — Роберт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік.

Ілюстрацыя да раману Стывэнсана «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіля і містэра Гайда»

У памяці

1593 — Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сымон Будны

1625 — Салямон Рысінскі, паэт-лацініст

1942 — Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык і літаратурны крытык

1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, выдавец. Быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў 1930-я гады. Застрэлены савецкімі партызанамі ў Менску ў рэдакцыі «Беларускай газэты», галоўным рэдактарам якой быў.

1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак.

Фёдар Янкоўскі

2007 — Цімох Вострыкаў, удзельнік антысавецкага збройнага супраціву пач. 1950-х, палітвязень, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Цімох Вострыкаў