Гомельскі абласны суд прысудзіў Жаньне Волкавай, маці дваіх дзяцей, 3 гады калёніі агульнага рэжыму, піша «Гомельская вясна».
Яе судзілі паводле пяці артыкулаў КК: аб абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго (артыкулы 368 і 367 КК), садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (часткі 1 і 2 артыкула 361-4 КК), грубым парушэньні парадку (арт. 342 КК), распальваньні варожасьці (арт. 130 КК).
Волкаву затрымалі 11 траўня 2023 года ў школе № 63 Гомля, куды яна прыйшла, каб сустрэцца з настаўніцай свайго дзіцяці. Справу Волкавай разглядалі ў закрытым рэжыме. Паводле праваабаронцаў, пасьля прысуду беларуска напісала скаргу ў Вярхоўны суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 лістапада: На Віцебшчыне затрымалі пастара царквы хрысьціян-эвангелістаў разам з жонкаюПраваабронцу Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 дзён
Па інфармацыі берасьцейскай «Вясны», праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак. Такое рашэньне вынесла ў пятніцу, 10 лістапада, баранавіцкая судзьдзя Іна Паўлоўская.
Вядома, што Вайцешыка затрымалі каля пад'езда ягонага дома сілавым мэтадам. Падчас вобшуку забралі ноўтбук і тэлефон. Па рашэньню суду гэтыя тэхнічныя прылады канфіскавалі.
Раней, 9 лістапада ў Баранавічах затрымалі ня менш за 10 чалавек, пра што паведамляў актывіст Юры Казакевіч з спасылкай на мясцовых жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Магілёўца арыштавалі за «сябра» ў VK з «экстрэмісцкай» аватаркай; валянтэрку Эвангельскай царквы адправілі на «суткі»ГУБАЗіК затрымаў студэнта гістфаку БДУ і яго дзяўчыну, яны абменьваліся «экстрэмісцкімі» навінамі
«Пакаяльнае» відэа маладзёнаў апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, паведамляюць праваабаронцы.
Сілавікі прыйшлі на Лідзкі завод электравырабаў
Супрацоўнікаў Лідзкага заводу электравырабаў затрымалі за «экстрэмісцкія» падпіскі ў інтэрнэце. Пра гэта 12 лістапада паведамілі праўладныя Telegram-каналы, піша «Право Имеют».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 лістапада: мужа палітзьняволенай у Гомлі затрымалі адразу пасьля спатканьня з жонкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: сваякоў палітоляга Карбалевіча асудзілі за «экстрэмізм»; затрыманьні ў Наваградку, Шчучыне, Горадні і Паставах