У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Фотарэпартаж
12 лістапада 2020 году памёр Раман Бандарэнка. Маладога чалавека напярэдадні выкралі на «плошчы Перамен» і пабілі невядомыя людзі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Рамана завезьлі з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.
Каля беларускай амбасады беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі.
Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Сьвятлана Ціханоўская заклікала ў гэты дзень публікаваць заявы, ладзіць імпрэзы салідарнасьці, дзяліцца навінамі зь Беларусі ў сацсетках, ахвяраваць грошы ў фонды падтрымкі палітвязьняў, а таксама палку Каліноўскага.
Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 12 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Тацяна Шчытцова.