Неатрыманыя новыя пашпарты будуць захоўваць у амбасадах Беларусі толькі год

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Калі грамадзянін ня зьвернецца па іх, дакумэнты адправяць па месцы прапіскі ў Беларусь. 

Паводле пастановы, якую выдалі МУС і МЗС краіны, праз год пашпарты можна будзе атрымаць толькі ў сваім аддзеле грамадзянства і міграцыі па месцы рэгістрацыі. Да таго яны яшчэ будуць захоўвацца ў амбасадах за мяжой.

Гэта тычыцца тых пашпартоў, заяву на абмен ці атрыманьне якіх грамадзяне даслалі перад пастановай 7 кастрычніка, якой Аляксандар Лукашэнка забараніў амбасадам і консульствам Беларусі за мяжой выдаваць і абменьваць пашпарты.

Як вынік, тысячы беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, страцілі магчымасьць абмяняць ці атрымаць новы пашпарт у краіне пражываньня ці працы. Многія зь беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну з палітычных прычын, на радзіме ім пагражаюць катаваньні і турэмнае зьняволеньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўцекачы ў Польшчы расказалі пра свой «сындром адкладзенага жыцьця»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачалася закупка матэрыялаў для друку «пашпартоў новай Беларусі»