На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» паказалі сюжэт аб прадпрымальніку Юрыю Альховіку, якога абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі (частка 3 артыкулу 361 КК).
Як заўважыла выданьне Reform.by, у відэароліку сьцьвярджаюць, што Альховік нібыта «выкарыстаў санкцыйную рыторыку» і напісаў больш за дзясятак скаргаў эўрапейскаму пастаўшчыку. На камэру Альховік ўдакладняе, што скаргі складаліся пры правядзеньні тэндэру на дзяржаўных закупачных пляцоўках.
Бізнэсоўца расказаў, што ў скаргах указваў, што адно зь беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе і таму пастаўшчык, ажыцьцявіўшы ўгоду, парушыць абмежаваньні Эўразьвязу.
У сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі гавораць, што эўрапейская фірма ўсё ж зрабіла пастаўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Магілёўца арыштавалі за «сябра» ў VK з «экстрэмісцкай» аватаркай; валянтэрку Эвангельскай царквы адправілі на «суткі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 лістапада: у Баранавічах за сарваныя дзяржаўныя сьцягі асудзілі двух мужчын