Раніцай у прэс-службе міністэрства паведамілі, што вучэньні пройдуць з 10 да 12 гадзін у раёне станцыі «Мінск-Сартавальная» (каля вул. Казінца) і ў будынку лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі.
Мэдыкі і прадстаўнікі іншых ведамстваў адпрацоўвалі на вучэньнях мэдычную дапамогу і сартаваньне параненых, паведаміла пасьля правядзеньня вучэньняў прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле легенды, на чыгуначных шляхах адбыўся выбух і загарэўся вагон, у якім ехалі вайскоўцы. Мэдыкі аказалі першасную дапамогу цяжкім пацярпелым, пасьля адпрацавалі іх эвакуацыю ў шпіталь.
У вучэньнях задзейнічалі спэцыялістаў Беларускай чыгункі, МНС, МУС, курсантаў Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, спэцыялістаў хуткай мэдыцынскай дапамогі і лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі вызначыў, як будуць выбіраць кандыдатаў у атрады апалчэньня і іхных камандзіраў- З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі і Расеі пэрыядычна адбываліся інцыдэнты на чыгунцы, у выніку якіх адбываліся збоі ў пастаўцы вайсковай тэхнікі і жывой сілы расейскай арміі ва Ўкраіну. Улады Беларусі адпомсьцілі ім прастрэленымі нагамі, драконаўскімі турэмнымі тэрмінамі і пагрозай расстраляць, калі яны толькі падумаюць паўтарыць.
- Першыя «рэйкавыя партызаны» ў Беларусі зьявіліся пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. У канцы 2020 году стала вядома пра дзясяткі затрыманьняў людзей, якія нібыта шкодзілі чыгуначныя шляхі, абкручвалі дротам рэйкі. Улады Беларусі прадстаўлялі гэтыя дзеяньні як барацьбу пратэстоўцаў з рэжымам Лукашэнкі.
- Тады іх забіралі паводле «рэйкавага» артыкулу 309 КК («Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін»). Фігуранты атрымлівалі па 2-4 гады калёніі. Тэрмінаў у 20 гадоў, як і гаворкі пра «тэрарызм», тады не было. Праўда, бабруйскім «рэйкавым партызанам», якіх затрымалі да 24 лютага 2022 году, а судзілі ўжо пасьля гэтай даты, далі па 14-16 гадоў.
- У кастрычніку Савет міністраў Беларусізацьвердзіў парадак інфармаваньня «аб пагрозах учыненьня і ажыцьцяўленьні актаў незаконнага ўмяшаньня на аб’ектах транспартнай інфраструктуры».