Акупацыйныя ўлады Луганску паведамілі аб гібелі Міхаіла Філіпоненкі, які пры акупацыйных уладах узначальваў так званую «народную міліцыю» і прадстаўніцтва самаабвешчанай «ЛНР» у Супольным цэнтры кантролю і каардынацыі прыпыненьня агню (СЦКК). Апошнім часам ён працаваў «дэпутатам» у «народным савеце».
Як паведамілі мясцовыя інфармацыйныя рэсурсы са спасылкай на ягонага сына Івана, Міхаіл Філіпоненка загінуў у выніку выбуху ягонага аўтамабіля. Ён «атрымаў раненьні, несумяшчальныя з жыцьцём», — сказаў Іван Філіпоненка.
Летась у лютым на яго ўжо быў замах, каля прадстаўніцтва СЦКК у Луганску падарвалі ягоную машыну. Тады пацярпеў кіроўца.
Сьледчы камітэт Расеі кваліфікаваў гэты інцыдэнт як тэрарыстычны акт і завёў адпаведную крымінальную справу.
27 кастрычніка расейскія СМІ са спасылкай на акупацыйныя ўлады Запароскай вобласьці паведамілі аб замаху на колішняга ўкраінскага дэпутата, калябаранта Алега Царова. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане. Цяпер яго перавялі з рэанімацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі аб замаху на колішняга ўкраінскага дэпутата, калябаранта Царова. Ён у цяжкім станеВа Ўкраіне заявілі аб «зьнішчэньні ваеннага злачынцы»
Гэта ня першыя выпадкі замахаў і гібелі былых украінскіх чыноўнікаў, якія пасьля захопу РФ украінскіх тэрыторый перайшлі на расейскі бок і працавалі ў складзе акупацыйных органаў улады.
Найбольш такіх выпадкаў адбылося ў 2022 годзе. Да сёньняшняга інцыдэнту Ўкраіна ніколі ня брала на сябе адказнасьць за гібель калябарантаў.
Сёньня ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі аб «зьнішчэньні ваеннага злачынцы».
Сёньня ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі аб «зьнішчэньні ваеннага злачынцы».
«Ён быў датычны да арганізацыі катоўняў на акупаваных тэрыторыях Луганскай вобласьці, дзе супраць ваеннапалонных і цывільных закладнікаў выкарыстоўвалі нечалавечыя катаваньні. Сам Філіпоненка асабіста жорстка катаваў людзей», – адзначаецца ў паведамленьні выведкі.
Украінскія выведнікі падкрэсьлілі, што гэтую спэцыяльную апэрацыю ажыцьцявілі супольна з мясцовым рухам супраціву.
На каго з калябарантаў нападалі яшчэ
Упершыню аб нападах на калябарантаў стала вядома ў траўні 2022-га, калі ў Энэргадары, дзе месьціцца самая вялікая ў Эўропе Запароская АЭС , падарвалі кіраўніка гораду Андрэя Шэўчыка, пастаўленага расейцамі на пасаду. Выбух грымнуў, калі Шэўчык заходзіў у пад’езд свайго дома. Разам зь ім атрымалі раненьні два ягоныя ахоўнікі, але аб іхнай сьмерці не паведамлялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Энэргадары падарвалі кіраўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыіУ канцы траўня стала вядома пра выбух у Мелітопалі, каля дома калябаранта Яўгена Баліцкага, прызначанага кіраўніком акупацыйнай улады Запароскай вобласьці. Але ён не пацярпеў.
У канцы ліпеня ў Херсоне падарвалі адзін з паліцэйскіх патрулёў — у выніку выбуху аўтамабіля адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моцны выбух адбыўся ў акупаваным Расеяй Мелітопалі. Мэр гораду агучыў вэрсіі здарэньня12 жніўня стала вядома адразу пра два выпадкі замаху на калябарантаў — у Мелітопалі Запароскай вобласьці на аднаго з кіраўнікоў выбарчага штабу «Адзіная Расея» Алега Шостака, а ў Старабельску Луганскай вобласьці — на начальніка мясцовага цэнтру сэрвісных паслуг МУС так званай «ЛНР». Абодва атрымалі раненьні.
23 жніўня стала вядома аб спробе падарваць на часова акупаванай Расеі Херсонскай вобласьці намесьніка кіраўніка аднаго з дэпартамэнтаў расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсона Ігара Цялегіна. Але той выжыў.
26 жніўня ў Бярдзянску Запароскай вобласьці ў выніку выбуху загінуў прызначаны Расеяй «намесьнік начальніка гарадзкой ДАІ» Аляксандар Калесьнікаў.
29 жніўня ў горадзе Голая Прыстань Херсонскай вобласьці ва ўласным доме знайшлі застрэленым колішняга дэпутата ад партыі «Слуга народу» Аляксея Кавалёва, які ўвайшоў у склад акупацыйнага ўраду рэгіёну як міністар аграрнай палітыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаванай Херсонскай вобласьці застрэлілі экс-дэпутата Ўкраіны ад праўладнай партыі, які стаў калябарантам16 верасьня 2022 году ў выніку выбуху ў Луганску загінуў «генэральны пракурор» так званай «ЛНР».
Усе гэтыя выпадкі зьвязваюць з украінскімі партызанамі, якія дзейнічаюць на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях.
Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі больш за 5 тысяч крымінальных спраў на ўкраінскіх грамадзян, якія перайшлі на бок Расеі пасьля пачатку вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася інфармацыя пра сьмерць яшчэ аднаго прарасейскага калябаранта на поўдні Ўкраіны, СтрэмавусаваВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.