Сілавікі правялі рэйд на поўдні краіны і затрымалі некалькіх грамадзян.
У Рэчыцы і Рэчыцкім раёне затрымалі як мінімум 6 чалавек нібы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і падпіскі на «забароненыя» сайты і сацыяльныя сеткі, паведамляюць праваабаронцы.
Відэа сілавікоў зьявілася ў праўладным тэлеграм-канале. Сярод затрыманых — адвакат Павал Кулажанка. Раней яго выключылі з Калегіі адвакатаў.
6 верасьня 2022 году кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Беларусі правяла пазачарговую атэстацыю адвакатаў. На ёй вырашылі пазбавіць рэчыцкага абаронцу Кулажанку ліцэнзіі на вядзеньне адвакацкай дзейнасьці. Ён быў адным з тых, хто абараняў палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 лістапада: Трэнэра акадэміі менскага «Дынама» Артура Мустыгіна пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі пастара з Чашнікаў