Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна пра працэс Ціханоўскага, Ціму Беларускіх і мужа

Your browser doesn’t support HTML5

У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.

Марыя Колесава-Гудзіліна — адна з самых вядомых беларускіх адвакатак. Абараняла шмат каго з палітвязьняў — Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзьмітрыя Папова. На свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. Прадстаўляла ў судзе інтарэсы поп-зоркі Цімы Беларускіх. Увесну 2022 году была пазбаўленая ў Беларусі адвакацкай ліцэнзіі. Супраць яе ў Беларусі завялі крымінальную справу. Цяпер жыве ў Вільні. Прэзыдэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Замужам за фатографам Сяргеем Гудзіліным, гадуюць дзьвюх дачок. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.