Паводле аналізу, 19 з 26 старонак сутнаснай часткі дыплёма, які Shaman (сапраўднае імя — Яраслаў Дронаў) абараніў у Гнесінцы ў 2016 годзе, утрымліваюць запазычаньні. Пры гэтым 11 старонак сьпісаныя зь іншых крыніц цалкам, дзьве зь іх — зь «Вікіпэдыі».
Shaman стаў папулярным пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, пачаўшы выконваць песьні патрыятычнай тэматыкі. Выконваючы песьню «Я русский» на канцэрце, які нядаўна трансьляваў расейскі Першы канал, Shaman націснуў чырвоную кнопку на сымбалічным «ядзерным чамаданчыку» — пасьля чаго над стадыёнам выбухнуў фаервэрк.
Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што такім чынам сьпявак нармалізуе тэму ядзернага ўдару ў публічнай прасторы — усьлед за прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і прапагандыстам Дзьмітрыем Кісялёвым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кнігу пра пінскія балоты намінавалі на прэмію гістарычнай кнігі году ў Польшчы