Бацьку палітзьняволенага падлетка Залатарова арыштавалі сёмы раз запар

Міхаіл Лапуноў. Архіўнае фота

У ІЧУ Міхаіла Лапунова ўтрымліваюць ужо тры месяцы.

Міхаіл Лапуноў — бацька палітзьняволенага Мікіты Залатарова. Днямі ён меўся выйсьці на волю, але гэтага не адбудзецца, бо яго зноў арыштавалі. 3 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля прайшоў чарговы суд над ім паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Судзьдзя Віктар Казачок прызначыў яму чарговыя 15 сутак, піша «Гомельская Вясна».

Міхаіла затрымалі 8 жніўня і з таго часу не выпускаюць з ізалятара часовага ўтрыманьня. Агулам ён правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых палітвязьняў, затрыманых у выніку пратэстаў 2020 году. Агульны тэрмін пакараньня для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калёніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 лістапада: у Баранавічах за сарваныя дзяржаўныя сьцягі асудзілі двух мужчын
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 лістапада: Трэнэра акадэміі менскага «Дынама» Артура Мустыгіна пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі»