Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Трэнэр акадэміі менскага «Дынама» Артур Мустыгін атрымаў 3 гады «хатняй хіміі», піша Tribuna.by.
Мустыгіну інкрымінавалі арт. 342 КК, паводле якога звычайна караюць удзельнікаў мірных пратэстаў.
Пра затрыманьне трэнэра стала вядома 5 верасьня.
- Артур Мустыгін — унук легендарнага футбаліста «Дынама» Міхаіла Мустыгіна.