Выдаткі на вайну Ізраілю вайны супраць тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС, якая напала на гэтую дзяржаву, за год складуць 200 млрд шэкеляў (у пераліку: 47,5 млрд эўра). Гэтую папярэднюю ацэнку міністэрства фінансаў Ізраілю апублікавала ў нядзелю, 5 лістапада, ізраільскае анлайн-выданьне Calcalist.
Прыведзены прагноз, як піша DW, грунтуецца на дапушчэньні, што канфлікт завершыцца не пазьней за канец 2024 года, адкрыцьця іншых франтоў пры ўдзеле ў канфлікце, напрыклад, Емэна або Ірану, ня будзе, а 350 000 мабілізаваных рэзэрвістаў неўзабаве змогуць вярнуцца на свае асноўныя працоўныя месцы. Пры гэтым выданьне зазначае, што грошай на вядзеньне вайны ў дзяржбюджэце не хапае, а прыцягнуць іх на лякальных або міжнародных рынках будзе складана.
47,5 млрд эўра адпавядае 10% ВУП Ізраіля. Гэтую суму выдаткаў на вайну ў Мінфіне Ізраілю называюць «аптымістычным» сцэнаром. Для параўнаньня журналісты нагадваюць, што пандэмія COVID-19, якая доўжылася два гады, абышлася бюджэту ў 38 млрд эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦАХАЛ нанёс удары па 2,5 тысячы аб’ектаў ХАМАС