Затрыманьне брата палітоляга Карбалевіча
Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».
Алега Карбалевіча з жонкай прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям’я не згадзілася. Пасьля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не пасьпелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.
Вядома, што сямейству выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у акаўнце ў «Аднаклясьніках» знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў. ВІДЭАЧарговыя «содні» бацьку Мікіты Залатарова
Таксама перад выходнымі на чарговыя 15 содняў асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязьняў Беларусі Мікіты Залатарова — Міхаіла Лапунова. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі».
Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар.
Агулам мужчына правядзе за кратамі ня менш за 90 содняў — тры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацьку палітвязьня Залатарова пяты раз арыштавалі на 15 сутак