Дзяды на віленскіх могілках Росы, дзе пахаваныя выбітныя беларусы. ФОТА
Галоўная брама могілак Росы. У гэты дзень сюды ідуць тысячы людзей.
Капліца, дзе 22 лістапада 2019 году былі пахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў, знойдзеныя на гары Гедзіміна. Каліноўскі — адзін зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.
Магіла Ўладзіслава Сыракомлі
Магіла Францішка Аляхновіча. Беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік.
Магіла Ядвігіна Ш. Беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.
Магіла Казімера Сваяка — беларускага каталіцкага сьвятара, грамадзкага дзеяча, паэта і музыканта.
Помнік братам Луцкевічам, Антону і Івану. Былі аднымі з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Магіла Лявона Вітана-Дубейкаўскага. Галоўны ўрадавы архітэктар БНР
Магіла Уладзіслава Талочкі. Беларускі каталіцкі сьвятар, культуроляг, гісторык, літаратуразнавец.