Беларусы на Дзяды наведалі Альшанскія могілкі ў Празе і ўсклалі кветкі на магілы заснавальнікаў БНР. Фота

Беларусы ля магілы старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Штогод на Дзяды праскія беларусы наведваюць Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя старшыні Рады БНР Пётра Крачэўскі і Васіль Захарка, дзеячы беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Гэтым разам да праскіх беларусаў далучыліся беларусы з Варшавы, Антвэрпэну, Рэгэнсбургу, а таксама ўдзельнікі Міжнароднага сымпозіюму, прысьвечанага 100-годзьдзю пераезду ў Прагу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, які пачнецца ў чацьвер у Славянскай бібліятэцы. Яны ўсклалі кветкі на магілы прэзыдэнтаў БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама на магілу сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.

Пачынаючы з другой паловы 1990-х гадоў праскія беларусы апякуюцца магіламі заснавальнікаў БНР і дзеячоў беларускай дыяспары, за ўласныя сродкі робяць патрэбныя ўпарадкаваньні. Сёлета яны ўпарадкавалі магілу Міхася Забэйды-Суміцкага.

Вадзім Пракоп'еў ускладае кветкі на магілу Пётры Крачэўскага

Ля магілы прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі

Беларусы ўпарадкоўваюць магілу сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага

Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Куды пайсьці на Дзяды за мяжой. Пахаваньні вядомых беларусаў у Літве, Польшчы, Латвіі, Украіне, Грузіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рамантызм ідэі незалежнасьці будзе жыць». 140 гадоў Пётру Крэчэўскаму, старшыні Рады БНР

Беларускі пантэон на Альшанскіх могілках у Празе. ФОТА