Сам Маск купіў сацсетку ў канцы кастрычніка 2022 году за 44 млрд даляраў. Пра гэта паведаміла выданьне The Verge, у чыім распараджэньні знаходзяцца ўнутраныя дакумэнты кампаніі.
Супрацоўнікі X атрымалі 30 кастрычніка акцыі кампаніі, зыходзячы зь яе новай ацэнкі — па 45 даляраў за акцыю. У дакумэнтах гаворыцца, што «справядлівая рынкавая цана акцый вызначаецца радай дырэктараў X», якую Маск сфармаваў яшчэ ня цалкам.
Х страціла шмат карыстальнікаў і рэклямадаўцаў, дадае DW.
У сакавіку 2023 году Ілан Маск заяўляў, што капіталізацыя X складае 20 млрд даляраў. Аднак па ацэнцы фінансавага холдынгу Fidelity, які валодае акцыямі X, рэальны кошт кампаніі складаў 15 млрд. Гэта на 65% менш за першапачатковы кошт Twitter пры набыцьці яго Маскам.
Па падліках аналітычнага агенцтва Pew Research Center, 25% самых актыўных карыстальнікаў Twitter з ЗША пачалі радзей карыстацца плятформай і пісаць твіты. Штомесячны даход ад рэклямы ў сетцы X у ЗША зьніжаецца як мінімум на 55% у гадавым вылічэньні, гаворыцца ў дасьледаваньні аналітычнай кампаніі Guideline.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было». Як у сеціве адрэагавалі на прысуд Тоr Band