Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску прысудзіў палітзьняволенай Надзеі Старавойтавай 3 гады «хатняй хіміі», бяз штрафу.
Жанчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
- Палітзьняволеная Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філялягічных навук і дацэнтка катэдры беларускай і расейскай моў.
- Надзею затрымалі 23 ліпеня 2023 году.
Як стала вядома Свабодзе, выкладчыца Натальля Сівіцкая таксама атрымала 3 гады «хатняй хіміі», загадчыца інтэрнату Алена Драбудзька — 2,5 года «хатняй хіміі». Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Жанчын затрымалі гэтым летам, пасьля зь імі апублікавалі відэа пад прымусам сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 кастрычніка: У Ваўкавыску затрымалі настаўнікаў; супрацоўнікам «Нафтану» прысудзілі арышты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 кастрычніка: У Лідзе масавыя затрыманьні, у Менску судзяць выкладчыц ВНУ