Беларускі, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў і выехалі за мяжу, могуць прэтэндаваць на выключэньне з базы «дармаедаў». Пра гэта піша «Зеркало».
У 2022 годзе чыноўнікі ўвялі зьмену, паводле якой беларусы, што выехалі за мяжу, трапляюць у базу «ўтрыманцаў» (акрамя выпадкаў працы і вучобы ў краінах ЭАЭС).
Як паведамілі ў «дармаедзкай» камісіі Жодзіна, такія камісіі прымаюць ад насельніцтва дакумэнты, якія пацьвярджаюць іх занятасьць. Калі ёсьць падставы, то людзей, хто ўжо трапіў у базу «дармаедаў», адтуль выключаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйды па кватэрах зь міліцыяй, паседжаньні ў РАУС: у Беларусі актывізаваліся «дармаедзкія» камісііУ Жодзіне такая камісія за студзень — верасень сёлета разгледзела дакумэнты ад тых, хто зьехаў за мяжу.
«Камісія таксама разгледзела выключэньне з базы не занятых у эканоміцы грамадзян 67 чалавек, якія працуюць у Эўропе і іншых краінах (не ў Расейскай Фэдэрацыі і не ЭАЭС), і 16 маці, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў за мяжой», — паведамілі ў «дармаедзкай» камісіі.
Гэта значыць, што маці дзяцей да сямі гадоў уключаюць у базу «дармаедаў», але яны могуць падаць заяву на выключэньне. Для бацькоў гэтых дзяцей такая магчымасьць не прадугледжана, яе прыбралі са сьнежня 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусаў, якія не былі ў краіне больш за 30 дзён, уносяць у сьпіс «дармаедаў» для аплаты 100% «камуналкі»- Працаздольныя грамадзяне Беларусі, якія зьехалі за мяжу больш як на месяц і не занятыя ў беларускай эканоміцы, адносяцца да «дармаедаў» з 1 сакавіка 2022 году.
- Згодна з пастановай ураду Беларусі № 166, з сакавіка 2022 году грамадзяне, якія выехалі за межы Беларусі на тэрмін больш як 30 дзён і не занятыя ў эканоміцы, абавязаныя аплачваць жыльлёва-камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме.
- Выключэньне — калі чалавек працуе ў краінах ЭАЭС (Расеі, Казахстане, Кіргізстане або Армэніі). Калі рэлякант не зьяўляецца ўласьнікам жыльля, патрабаваньне аплачваць «камуналку» цалкам на яго не распаўсюджваецца.
- Сярод легальных варыянтаў, каб пазьбегнуць «дармаедзтва», — здача нерухомасьці ў арэнду або перакваліфікацыя ў рамесьнікі.