Вядома пра двух затрыманых выкладчыкаў у гімназіі №1 ў Ваўкавыску, піша тэлеграм-канал @Grodno_grab.
Аднак дэталяў затрыманьня пакуль не паведамляюць. Невядома, у сувязі з чым адбыўся рэйд сілавікоў.
На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманьні супрацоўніка ваўкавыскай раённай лякарні і мясцовай філіі «Белтэлекаму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 кастрычніка: У Лідзе масавыя затрыманьні, у Менску судзяць выкладчыц ВНУСупрацоўнікам «Нафтана», затрыманым 17 кастрычніка, прысудзілі арышты
Стала вядома, што справы некалькіх затрыманых разьбірала 18 кастрычніка судзьдзя Наваполацкага гарадзкога суду Зінаіда Балаболава, піша «Віцебская Вясна».
Напярэдадні некалькі чалавек міліцыянты затрымалі проста на прахадной.
Двум нафтанаўцам Балаболава прысудзіла па 13 дзён арышту за наяўнасьць на старонках у «Аднаклясьніках» адной або некалькіх «экстрэмісцкіх» спасылак. Яшчэ аднаго арыштавалі на 15 дзён за рэпосты з трох «экстрэмісцкіх» крыніц. Усіх траіх асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, міліцыянты заўважылі прыкметы правапарушэньня месяц таму, 15 верасьня.
Яшчэ аднаго работніка «Нафтану» суд абвінаваціў у «несанкцыянаваным пікетаваньні» паводле арт. 24.23 КаАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 кастрычніка: 1,5 года «хіміі» за сарваны дзяржаўны сьцяг, затрыманьні ў Ваўкавыску, Наваградку і Шчучыне