Спэцыялізаваны ліцэй МУС правёў дзень Адкрытых дзьвярэй для будучых абітурыентаў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Як паведамляецца, школьнікаў фатаграфавалі ў амуніцыі спэцпадразьдзяленьняў. Паводле агенцтва «аплядысмэнтамі сустракалі паказальныя выступленьні кінолягаў са службовымі сабакамі з Дэпартамэнта аховы МУС і ўнутраных войскаў».
Дзень адкрытых дзьвярэй для школьнікаў прайшоў і ў Ваеннай акадэміі Беларусі.
У Беларусі адбываецца паступовая мілітарызацыя сыстэмы адукацыі. У навучальных установах Беларусі ўводзяць абавязковую пачатковую вайсковую падрыхтоўку. Сёлета ў траўні міністар абароны Віктар Хрэнін паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што ва ўсіх ВНУ краіны будзе выкладацца пачатковая вайсковая падрыхтоўка. У школах такая дысцыпліна ўжо выкладаецца пад назвай «дапрызыўная падрыхтоўка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Школа ў Менску гатовая ўзяць на працу экс-найміта ПВК «Вагнэр» для «патрыятычнага выхаваньня» дзяцей, — экспэрымэнт БРЦ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ўратуе Лукашэнку мілітарызацыя сыстэмы адукацыі