Міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла аб намеры Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы і Нарвэгіі правесьці супольныя рэгіянальныя вучэньня для адпрацаваньня альгарытмаў дзеяньняў пры закрыцьці мяжы зь Беларусьсю.
«Гэтыя крытэрыі ўжо распрацаваныя, мы пацьвердзілі, што плянуем правесьці пэўныя вучэньні нашых ведамстваў», — працытавала літоўскае выданьне LRT літоўскага міністра.
Паводле яе, сёньня кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў эўрапейскіх краін пацьвердзілі супольны фармат дзеяньняў. «Нашыя супольныя дзеяньні — гэта вельмі сур’ёзны сыгнал, найперш, для Беларусі, і яны гэта сапраўды адчулі, што мы сапраўды вельмі сур’ёзна гатовы дзейнічаць разам», — падкрэсьліла Агне Білатайце.
Ранейшыя перамовы ў Варшаве міністэрстваў ўнутраных спраў краін ЭЗ, якія мяжуюць зь Беларусьсю і Расеяй, тычыліся гібрыдных пагроз, аховы межаў і нелегальнай міграцыі. Тады быў узгоднены парадак закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.